Дзве студэнткі мясцовага палітэхнічнага каледжа зніклі тыдзень таму.

Паведамлялася, што адна з іх сышла з хаты 14 студзеня, другая — 15 студзеня. Абедзве дзяўчыны вучыліся ў каледжы на прадаўцоў.

Марыя Корж і Анастасія Караткова

Марыя Корж і Анастасія Караткова

Цяпер стала вядома, што дзяўчаты жывыя, знаходзяцца ў Маскве. Пра гэта міліцыянты паведамілі парталу Медыя-Палессе.

Вядома, што адна з дзяўчат стаяла на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Раней яны неаднаразова казалі пра намер з’ехаць у Маскву

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?