40-гадовы француз пражыў амаль два месяцы без твару. Увесь гэты час ён знаходзіўся на апараце жыццезабеспячэння ў штучнай коме. Аперацыя па перасадцы цягнулася цэлы дзень. Павінна прайсці некалькі тыдняў, перш чым дактары змогуць сказаць, ці была паспяховая другая трансплантацыя, але яны спадзяюцца, што гэта — прарыў, які дазволіць і надалей замяняць твары пацыентаў, якія пакутуюць на непрыманне.

Хірургі падчас правядзення аперацыі. Фота: Christopher Furlong

Хірургі падчас правядзення аперацыі. Фота: Christopher Furlong

Трансплантацыя твару — рэдкая аперацыя з вельмі вялікім адсоткам непрымання. Гісторыі вядома па меншай меры шэсць выпадкаў смерці пацыентаў пасля гэтай працэдуры, якая цягне за сабой пажыццёвую залежнасць ад прэпаратаў, якія забяспечваюць абарону ад непрымання чужароднага органа, але моцна пагаршаюць імунітэт і робяць чалавека больш уразлівым да інфекцый і раку.

Трансплантацыя можа дапамагчы ахвярам няшчасных выпадкаў і нападаў аднавіць асноўныя функцыі, такія як дыханне, харчаванне, гаворка і выражэнне эмоцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?