Аварыя адбылася днём 22 студзеня на сталічнай вуліцы Кіжаватава.
Па словах відавочцаў, маршрутны аўтобус здзейсніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ жанчына атрымала траўмы і ў непрытомным стане была шпіталізаваная.