Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завяло крымінальную справу і затрымала жыхара Гродна Глінду Віктара Казіміравіча, 1965 году нараджэння. Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні махлярства, у тым ліку ў асабліва буйным памеры (ч.3 і 4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), паведамляе прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Фота: Следчы камітэт

Фота: Следчы камітэт

Следчыя ўстанавілі, што затрыманы набываў кватэры, дамы і зямельныя ўчасткі ў грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, пераафармляў іх на падстаўных асоб, а затым прадаваў па завышаным кошце. З прадаўцамі нерухомасці разлікаў не праводзіў ці ажыццяўляў аплату часткова, перасяляючы былых уладальнікаў у аддаленыя вёскі Гродзенскага раёна, альбо пакідаў іх зусім без жылля. У справе некалькі такіх эпізодаў.

Раней Віктар Глінда ужо быў судзімы за махлярства і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаныя з аналагічнымі дзеяннямі па завалоданні чужой нерухомасцю.

У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Грамадзяне, якія пацярпелі ад дзеянняў Глінды В.К., могуць звяртацца па тэлефонах: (8-015) 72-41-37, 72-40-40 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?