У цэнтры Мінска, па адрасе праспект Незалежнасці, 37а, адкрываецца бар «Піцер». Раней на гэтым месцы размяшчаліся галерэя «Ў» і аднайменны бар. Будынак належыць сетцы заправак А-100 і хутка можа пайсці пад знос. Аднак знайшліся людзі, якія на нядоўгі час адважыліся адкрыць новае месца.

Карыстальнік фэйсбука Ігар Корзун заўважыў, што ў інтэр’еры новага бара прысутнічае выява Уладзіміра Пуціна і імператрыцы Кацярыны ІІ. «Некаторыя дэталі мяне проста здзівілі, гэта замест іконы, каб рука не дрыжэла ці будзе яшчэ фрэска з лікам?» — напісаў Ігар Корзун.

Мы звязаліся з уласнікам бара «Піцер» Арцёмам Музіным, каб ён распавёў пра канцэпцыю ўстановы. Музін вядомы тым, што на нядоўгі час адкрываў у Мінску бар «Тутэйшыя» з выявамі нацыянальных пісьменнікаў — Янка Купалам, Якубам Коласам, Уладзімірам Караткевічам, Максімам Багдановічам.

Арцём Музін. Фота DelaemVmeste.by.

Арцём Музін. Фота DelaemVmeste.by.

«Пуцін нічога не сімвалізуе. Проста смешныя малюнкі. Ніякай сімволікі, прывязкі да палітычных падзеяў тут няма. Проста ў нас бар называецца «Піцер». Там і Кацярына ІІ намаляваная, і што? Дыялог паміж Пуціным і Кацярынай адбываецца пра булку і шаверму. Гэта такія тыповыя піцерскія словы. Ніякай палітыкі няма абсалютна. Гэта нават не карыкатура, не кпін з іх, а проста карцінка. Паміж імі нават мост ёсць — гэта такое злучэнне паміж мінулым і сучаснасцю.

Піцер — гэта не горад. Ёсць Санкт-Пецярбург, быў Ленінград. Мой бар так названы ў гонар духу, духу творчасці. Для мяне Піцер — гэта дух творчасці. Многія творчыя людзі, кшталту гуртоў ДДТ, «Юпіцер», на пытанне «Дзе вы тварылі?» адказваюць: «У Піцеры» — «А дзе нарадзіліся?» — «У Ленінградзе».

Я не думаю, што выява Пуціна — гэта правакацыйна, бо правакацыя для каго? Я нейтральна да яго стаўлюся. Нехта ў свой час, можа, не любіў Кацярыну ІІ таксама ці, наадварот, празмерна любіў.

Я ж не маю права, знаходзячыся ў Беларусі, маляваць на сценцы партрэты нашага прэзідэнта. Для беларускіх герояў у нас быў бар «Тутэйшыя». Я цудоўна ведаю ўсіх беларускіх герояў.

Я планую запрашаць у «Піцер» музыкаў на выступы. Не ведаю, ці згодзіцца той жа Лявон Вольскі выступаць праз назву «Піцер». Я не ўпэўнены ў гэтым. Хаця мне б гэтага вельмі хацелася. Бо для мяне Лявон Вольскі — музыка №1 у Беларусі».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?