Выхад са станцыі метро «Каменная Горка» у бок выезду з горада быў закрыты сёння каля 19.30, у пераходзе каля выхаду сапёры накрылі падазроны прадмет лакалізатарам выбуху і вялі працы па ягонай праверцы, — паведаміў карэспандэнт «Нашай Нівы» з месца здарэння.

Знойдзеная падазроная нічыйная сумка, якую правяралі спецыялісты, не мела ўнутры нічога небяспечнага. Там знайшлі толькі асабістыя рэчы, — паведаміла БелТА прыкладна праз гадзіну.

Падчас працы сапёраў станцыя метро працавала з выхадам з аднаго боку. Рух цягнікоў не спыняўся. Зараз станцыя працуе ў звычайным рэжыме, другі ўваход адкрыты.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0