На днях у Германіі быў затрыманы беларускі бізнэсмен Юрый Авяр'янаў, якога сілавікі абвясцілі ў міжнародны вышук. Пра гэта TUT.BY паведаміла крыніца і пацвердзілі ў Генеральнай пракуратуры.

— У кастрычніку 2017 года ў Германію быў накіраваны пакет дакументаў на выдачу гэтага грамадзяніна. 18 студзеня ён быў затрыманы, а 21 студзеня адзін з раённых судоў Берліна ўхваліў ўзяцце пад варту з мэтай выдачы, — сказаў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў.

Паводле яго слоў, пачата экстрадыцыйная вытворчасць, прыняты меры, каб асоба не схавалася ад праваахоўных органаў. Колькі часу зойме працэдура выдачы, прадстаўнік Генпракуратуры не змог сказаць.

Па словах крыніцы, на Авяр'янава працуюць два адвакаты. Працэс экстрадыцыі можа быць не хуткім.

Увосень Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да Юрыя Авяр'янава, а таксама шэрагу кіраўнікоў камерцыйных структур у сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў суб'ектамі гаспадарання. Неўзабаве сілавікі затрымалі шэсць топ-менеджараў Авяр'янава. Сам бізнэсмен быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0