За 2017 года Украіна нарасціла экспарт бульбы ў 2,6 разу. Рост абумоўлены, у першую чаргу, пастаўкамі ў Беларусь, якія ў грашовым вымярэнні павялічыліся ў 2,1 разу - да 2,6 мільёна даляраў. Агулам пастаўкі ў нашу краіну складаюць 75,4% ад усяго ўкраінскага экспарту бульбы, паведамляе выданне «Сегодня».

Украіна займае чацвёртае месца ў свеце па вытворчасці бульбы, саступаючы толькі Кітаю, Індыі і Расіі. Наша краіна займае 10 месца, хаця і абвясціла сваім нацыянальным здабыткам генетычны банк бульбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0