Міністэрства юстыцыі Беларусі запатрабавала ў палітычных партый тлумачэння па факце парушэнняў дзейнага заканадаўства. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Мінюста.

Указваецца, што 28 верасня 2008 года ў Мінску адбылося несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, у якім узялі ўдзел асобныя прадстаўнікі кіраўніцтва некаторых палітычных партый і выкарыстоўвалася сімволіка гэтых палітычных аб’яднанняў. Мерапрыемства было праведзена з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах і з грубымі парушэннямі грамадскага парадку, паведамляе Мінюст.

Як заявіў БелаПАН намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, ніякіх афіцыйных зваротаў Мінюста па стане на 29 верасня партыя не атрымлівала. Тое ж самае сказалі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні Партыі камуністаў Беларускай Валерый Ухналёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?