Планы па аптымізацыі ў сферы касава-інкасатарскіх паслуг і сітуацыі на валютным рынку абмеркаваны 25 студзеня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаўра, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

president.gov.by

president.gov.by

Як паведаміў Павел Калаўр, курс беларускага рубля блізкі да раўнаважнага. «Калі казаць пра сітуацыю на валютным рынку, то ў нас цяпер курс паблізу раўнаважнага. Дзякуючы той палітыцы, якую праводзілі ў папярэднія некалькі гадоў, мы выйшлі на курс, які, з аднаго боку, цалкам задавальняе нашых экспарцёраў, з другога — ён задавальняе задачам падтрымання фінансавай і цэнавай стабільнасці», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы цікавіўся ў цэлым сітуацыяй у сферы крэдытна-фінансавых арганізацый і банкаўскай сістэме.

«Якая сітуацыя на валютным рынку? Ці пацвярджаюцца тыя тэндэнцыі, ці ж яны крыху лепшыя, як мы з вамі абмяркоўвалі напярэдадні Новага года? Як у нас развіваюцца падзеі на валютным рынку. Што мы можам чакаць у будучым ад курсу рубля? Гэта вельмі важна для нашай эканомікі ў цэлым», - пазначыў тэматыку размовы Кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0