Святлана Куль паўтарыла ў сваім фэйсбуку верш, напісаны чатыры гады таму

«Напісала з нагоды смерці іншага паэта. але думаю пра гэты верш сёння. Даволі ўжо смерцяў», — адзначыла яна.

Што ні год, дык у покуці болей гаротных ікон,
Адлятаюць паэты - адзін аднаму наўздагон,
Невялікая, браце, у неба чарга засталася,
Там нанова былая «Батлейка» цяпер сабралася,
Там няма ні АМАПу, ні здрайцаў, ні іншай халеры,
Толькі кава у кубках, і, пэўна «Крывавая Мэры».
Тут зіма, і на снезе крывавыя пішуць паэмы
Каб патрапіць нарэшце ў «Батлейку» свайго Бэтляема.
Зачыніце кавярню, спыніце ў нябёсах застолле.
Пачакайце.
Трывайце.
Пішыце.
Жывіце.
Даволі!

22.1.13.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?