turtle-home.net

turtle-home.net

38-гадовы жыхар Мінска падазраецца ў махлярстве па справе аб чатырох мускусных чарапахах.

Па версіі міліцыі, з верасня 2014 па красавік 2015 года ён угаварыў прадпрымальніка з Віцебска аддаць яму чатырох мускусных чарапашак. Рэптыліі яму нібы патрэбныя былі для правядзення выставы экзатычных жывёл у Кобрыне. Аднак, атрымаўшы паўзуноў, знік.

Пра лёс чарапашак больш нічога не вядома.

Шкода ацэнена ў 240 рублёў.

24 студзеня Следчы камітэт распачаў у дачыненні да мінчука крымінальную справу за махлярства. Мужчына затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?