Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Рэгнум» накіравала вельмі рэзкі адкрыты ліст да пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.

Ужо ў першым абзацы гаворыцца, што рэдакцыя адмаўляецца называць Сурыкава «паважаным». Справа ў тым, што дзесьці год таму Сурыкаў дастаткова рэзка выказаўся па справе публіцыстаў «Рэгнума», якія апынуліся за кратамі.

«Вельмі радыкальныя журналісты», — так пасол ахарактаразаваў Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку.

«Гэтым сваім публічным выступам вы, як паказаў час, фактычна ўхвалілі і далі адмашку той, мякка кажучы, істэрыі, за якой ужо замацаваліся такія тэрміны, як «справа беларускіх дзекабрыстаў», — пішуць «рэгнумаўцы».

«Вы падставілі ваша ведамства, вы падставілі МЗС Расіі і яго афіцыйнага прадстаўніка. Вы падставілі нашу з Вамі краіну — Расію», — гаворыцца ў звароце.

Напрыканцы ліста паслу Сурыкаву выказаны пратэст: «Спадар пасол, вам усё ж такі 77 гадоў. Ці не пара вам на супакой і на пакаянне?»

Прысуд па справе публіцыстаў «Рэгнума» будзе вынесены 2 лютага ў Мінскім гарадскім судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?