За мінулы год беларускія аўтамабілісты заплацілі больш за 9 мільёнаў рублёў, або 4,5 мільёна даляраў штрафаў паводле «лістоў шчасця». Такія дадзеныя агучылі ў Міністэрстве фінансаў, паведамляе ТUT.by.

Мінімальны штраф за перавышэнне хуткасці, зафіксаванае камерай, роўны 12,25 рубля (0,5 базавай велічыні). Па дадзеных на 5 студзеня гэтага года, на беларускіх дарогах ўстаноўлена 364 стацыянарныя камеры фіксацыі хуткасці.

- З улікам таго, што гэтыя штрафы не маюць мэтавага накіравання, яны накіроўваюцца на фінансаванне агульных расходаў бюджэту, - адзначылі ў Мінфіне.

Раней ДАІ МУС заяўляла, што за год беларусы ў сярэднім атрымліваюць каля мільёна «лістоў шчасця». Пры гэтым каля 85-90% штрафаў па Мінску на сённяшні момант спаганяюцца.

- Калі гэтая сістэма ўкаранялася, былі асцярогі, што эфектыўнасць меры будзе вельмі нізкай. Але я павінен сказаць, што нашы грамадзяне сур'ёзна падыходзяць да выплаты штрафаў. Гэта значыць парушаюць, але гатовыя за гэта несці адказнасць. У 10-15% выпадкаў штрафы спаганяюць у прымусовым парадку. Калі нейкім чынам вы не атрымалі паведамленне пра штраф (дрэнна працуе пошта, вы не жывяце па месцы прапіскі) і ў курсе, што парушылі, лепш лішні раз запытацца на сайце аб наяўнасці правапарушэння або яго адсутнасці, — сказаў начальнік аддзела забеспячэння правапрымяняльнай дзейнасці УДАІ МУС Аляксандр Занімон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0