У вёсцы Бярозаўка Глускага раёна забіты трохгадовы хлопчык. Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў. Труп хлопчыка са шматлікімі ранкамі і сінякамі быў знойдзены 29 верасня.
Паводле заключэння судова‑медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад чэрапна‑мазгавой траўмы.
Папярэдне ўстаноўлена, што хлопчыка збіў 29‑гадовы айчым, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Паводле слоў Р.Посахава, матывы злачынства пакуль невядомыя. Ёсць інфармацыя, што яно адбылося пасля сваркі з маці хлопчыка.
Падазроны затрыманы.