Пошукі зніклых на Эльбрусе беларускіх альпіністаў плануецца аднавіць раніцай 26 студзеня. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарыі, паведамляе БЕЛТА.

«Па стане на 18.15 2018/01/25 года пошукава-выратавальныя работы па пошуку незарэгістраванай групы з двух чалавек на ўсходнім баку гары Эльбрус прыпыненыя у сувязі з надыходам цёмнага часу сутак, — гаворыцца ў паведамленні. — Пры спрыяльных умовах надвор'я пошукава-выратавальныя работы плануецца аднавіць з 9.00 26.01.2018 года».

На месцы здарэння працавалі ратавальнікі Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі ў колькасці васьмі чалавек і адна адзінка тэхнікі. Як паведамлялася, два беларускія альпіністы адправіліся на Эльбрус і перасталі выходзіць на сувязь.

Паведамленне пра тое, што беларускія альпіністы з 17 студзеня не выходзяць на сувязь, паступіла ў МНС Расіі сёння ў 9.45. Турыстычная група з двух чалавек не зарэгістраваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?