Сталі вядомыя зьвесткі па Магілёўскай Прамысловай акрузе № 87. Паводле вынікаў пратаколаў, за сацыял-дэмакрата Расюка прагаласавала 20,7 %, а за кандыдата з уладнага сьпісу Мельнікава — 70,8 %.
Дзівосным чынам у такіх розных рэгіёнах краіны кандыдаты-лукашэнкаўцы дасягалі аднолькавага працэнту галасоў: 70 плюс мінус 2.
Дарэчы, найменшую лічбу пратаколы даюць БРСМаўцу Юшкевічу — 64 %. Дык жа ў яго было 4 супернікі, і 70 тут было ўжо ніяк не дасягнуць.