Патрыярх Кірыл падчас выступу ў Савеце Федэрацыі. Фота: patriarchia.ru

«У людзей, як кажуць, зносіць дах. І кожны кажа: што ж я раблю, што ж я сяджу — трэба ж дзейнічаць, трэба купляць гэтыя біткойны. І купляюць жа, закладваючы маёмасць, прадаючы свае хаты. А потым раптам біткойн за два тыдні абвальваецца, і людзі разумеюць, што яны нічога не выйгралі, а прайгралі — страцілі ўсё, што мелі», — заявіў рускі патрыярх. 

Нагадаем, у 2017 годзе курс біткойна вырас у некалькі разоў — з двух з паловай да амаль 20 тысяч даляраў. Значна вырас курс і іншых крыптавалют, з'явілася шмат новых. Пасля піку ў сярэдзіне снежня курс біткойна стаў падаць, і зараз трымаецца на ўзроўні 11-12 тысяч даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?