Пра крымінальную сітуацыю ў сталіцы парталу minsknews.by распавёў Міхаіл Грыб, намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.

Па словах міліцыянта, сёння ў Мінску ўжо няма небяспечных раёнаў.

«Практычна ўсюды можна гуляць вечарам, не асцерагаючыся, што вас абрабуюць. Злачынствы на вуліцах здзяйсняюцца часцяком бессістэмна. Няма такога, каб хуліганы доўгі час беспакарана тэрарызавалі гараджан. І немалаважную ролю тут згуляла прафілактычная праца. Праваахоўнікі кантралююць асоб, схільных да злачынстваў, тых, хто калісьці здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні. У той жа час, на жаль, няма гарантыі, што законапаслухмяны грамадзянін праз нейкія псіхічныя адхіленні, алкаголь або жа проста з прычыны асабістай непрыязнасці раптам не возьме ў рукі нож. Але яшчэ раз падкрэсліваю: падобныя выпадкі адзінкавыя і не характэрныя для сталіцы», — запэўніў Грыб.

Таксама ён пацвердзіў — гадоў дваццаць таму любы спальны раён у Мінску меў не самую добрую рэпутацыю. Але сёння, па словах міліцыянта, сітуацыя змянілася: узровень злачыннасці аднолькава нізкі як у цэнтральных частках горада, так і ў Шабанах, Серабранцы, на Паўднёвым Захадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?