Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Статус гімназіі захаваецца, але праграма ў гімназіі будзе адрознівацца ад звычайнай школы толькі з 10 класа, паведаміла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

Зараз дзяцей у 1 клас будуць набіраць па прапісцы, патлумачыла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. Адміністрацыі раёнаў у найбліжэйшы час перагледзяць, якія дамы будуць адносіцца да гімназіі, а якія — да школы.

— У нас у краіне 28 гімназій, у якіх няма пачатковай школы. Мы ўжо заклалі ў дакументах, што там будуць класы з 1 па 11, — удакладніла Раіса Сідарэнка.

Усе дзеці, якія цяпер вучацца ў гімназіі ў 4 класе, пяройдуць у 5 клас.

А вось у 10 клас гімназіі трэба будзе паступаць па выніках незалежнага экзамену, праўда, з'явіцца ён толькі праз два гады.

— Статус гімназіі захаваецца, гэты ўказ дапаможа развівацца гімназіі. Калі раней 2 дадатковыя гадзіны ішлі на вывучэнне замежнай мовы, то зараз дзіця зможа выбраць любы прадмет. Праграма гімназіі і школы зараз нічым не будзе адрознівацца, бо з 5 класа ў школах будзе ўводзіцца 2 дадатковыя гадзіны, прадмет на павышаным узроўні будзе розны, — патлумачыла намеснік міністра.

Нагадаем, што 25 студзеня стала вядома, што ўступныя іспыты ў гімназіі ў 5 клас адмянілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?