Студэнт 4 курса Інстытута журналістыкі Раман Пратасевіч не здаў чатыры экзамены.

фота з фэйсбука.

фота з фэйсбука.

Ён не здаў паліталогію (бо залік перанеслі на дзень раней, а хлопца не было ў краіне), а таксама курсавую па паліталогіі. А вось па замежнай літаратуры і рускай літаратуры атрымаў двойкі.

Праўда, сам хлопец прызнае, што быў кепска падрыхтаваны.

«Не магу назваць сваё адлічэнне 100% палітычным. Тут 50 на 50, і тое, і тое. Я ведаў, як да мяне ставяцца выкладчыкі і што патрабаванні да мяне будуць вышэйшымі. Але мая памылка, што я не падрыхтаваўся адпаведным чынам. Я мог бы спрабаваць падняць хайп наконт «палітычнага адлічэння», але лічу, што трэба казаць праўду», — распавёў Раман «Нашай Ніве».

22-гадовы Раман Пратасевіч працуе журналістам-фрылансерам. Летась ён атрымаў стыпендыю імя Вацлава Гавела і пачаў супрацу з «Радыё Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?