Раз-пораз у беларускіх СМІ з’яўляюцца відэа, як пакупнікі той ці іншай крамы ладзяць штурханіну ці нават бойкі за тавары, што выкладаюцца па зніжцы. Аднак такія паводзіны ўласцівыя і для жыхароў больш багатых краін.

Сетка французскіх супермаркетаў Intermarche анансавала распродаж шакаладнай пасты «Нутэла» са зніжкай у 70%. Калі раней баначка прысмакаў у 950 грамаў каштавала 4,5 еўра, то ў час акцыі 1,4 еўра.

Распродаж «Нутэлы» павінен быў адбыцца з чацвярга да нядзелі. Многія пакупнікі займалі чэргі яшчэ ад ранку чацвярга і калі крамы адчыніліся, то за пастай пачалося сапраўднае паляванне. Дзе-нідзе супрацоўнікам супермаркета нават даводзілася выклікаць паліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?