«Мы рэдка сустракалiся. Запомнiлася сустрэча ў нас, у хаце. Да поўначы размаўлалi ўтраіх. Сяржук, Мiхал, я. Ад той сустрэчы па сёньня засталося пачуццё лёгкасьцi i спакою, — піша віленская беларуска Людвіка Кардзіс. — Прыкладна паўтара года таму Мiхал быў у беларускiм касцёле Сьвятога Бартaламея, што ў Вiльнi, у Зарэччы. Пасьля Iмшы падышоў i кажа: «Шыльда зроблена безгустоўна. Давай я перараблю». Залiшне, але скажу, што зрабiў ён яе бясплатна», — расказвае Людвіка.

А ў кастрычнiку 2017-га ён напiсаў: «Дарэчы, бачыў шыльду на нашым касьцёле!) Рады, што спрычыніўся)».

«У нядзелю мы будзем малiцца за Мiхала. Усiм касьцёлам. У нашым касьцёле. Kасцёл Сьвятога Бартaламея ў Зарэччы (Užupis). Сьвятая Iмша а 10 гадзiне, 28.01.2018. Любiм i памятаем», — піша спадарыня Кардзіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0