Гродна і Варшаву можа звязаць прамое авіязлучэнне. Такая інфармацыя была агучаная сёння ў час асабістага прыёму грамадзян, які правёў у Гродне намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае БелТА.

Як адзначыў прысутны на прыёме начальнік Гродзенскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» Анатоль Купрашэвіч, вядуцца перамовы з адной з польскіх авіякампаній па арганізацыі рэйсаў Гродна-Варшава з частатой да 9 раз у тыдзень.

«Інфраструктура гродзенскага аэрапорта дастаткова сучасная. Арганізуюцца тут і пастаянныя рэйсы, у прыватнасці ў Калінінград, а ў летні сезон — і ў Балгарыю. Заканадаўства сёння дазваляе прыняць любога перавозчыка, у тым ліку аператара-лаўкостэра», — адзначыў Анатоль Калінін. Ён падкрэсліў, што ключавым для бізнесу часцяком застаецца пытанне пасажырапатоку.

Фота: traveling.by

Фота: traveling.by

Аэрапорт у Гродне абслужыў ў 2016 годзе 5 тыс. пасажыраў, у 2017-м — ужо 10 тыс. Як чакаецца, у бягучым годзе гэтая лічба будзе яшчэ вышэйшай. Цяпер замежнікі могуць наведваць рэгіён без візы на тэрмін да 10 дзён. Адлегласць ад Гродна да Варшавы — 276 кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0