Насельніцтва Беларусі па стане на 1 студзеня 2018 года склала 9 491 900 чалавек. Такія дадзеныя апублікаваў Белстат.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

За апошні квартал лічба зменшылася на 3900 чалавек, а за ўвесь год — на 12800 чалавек. Гэта сувымерна з насельніцтвам такога горада, як Лагойск.

Пры гэтым змяншаецца і колькасць жыхароў Мінска. Паводле статыстыкі, іх 1 974 100 чалавек. Год таму іх было на 700 чалавек больш. Праўда, на працягу апошняга квартала лічба засталася нязменнай.

* * *

Насельніцтва Беларусі павялічвалася да 1994 года, у пікавы момант дасягнуўшы 10,24 мільёна чалавек.

На працягу 1994-2013 фіксавалася няспыннае падзенне, пасля чаго на некалькі гадоў тэндэнцыю ўдалося пераламіць — пачало нараджаць пакаленне канца 1980-ых.

І вось цяпер колькасць насельніцтва зноў пачалося змяншацца.

* * *

Чытайце таксама: «Покі будуць людзі?» Дэмаграфічная катастрофа Усходняй Еўропы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?