«Мой пункт гледжання просты: калі да вас прыходзіць у госці замежнік і гадзіць на дыван, вы маеце права яго на дзясяты раз проста не пусціць у дом … Зачынілі фортку, з якой бруднае паветра ішло ў наш дом … Новы год пачынаецца з ачышчэння. Трэба заўсёды вымыць кватэру і вычысціць усё тое, што замінае нармальна развівацца».

Пра гэта заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі і кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька ў эфіры «Клуба рэдактараў» на «Беларусь 1», каментуючы блакаванне сайта «Хартыя’97».

«Да свабоды слова гэта мае дастаткова ўскоснае дачыненне, бо за 20 гадоў і гэты сайт, і многія іншыя сайты пісалі ўсё, што заўгодна, у тым ліку крытыкуючы ўладу. Можа быць, часам не заўсёды канструктыўна, з выпадамі ў бок асобных чыноўнікаў — калі ласка. Але калі пачынаюцца экстрэмізм, заклікі да незаконных дзеянняў… І калі пры гэтым выкарыстоўваецца інтэрнэт-рэсурсы, гэта павінна перапыняцца гэтаксама, як гэта перапыняецца і ў невіртуальным жыцці. Калі ты кагосьці абражаеш на вуліцы, ты панясеш пакаранне. А ў інтэрнэце гэта чамусьці стала нормай, калі ў нейкіх артыкулах ці каментарах можна любымі словамі абразіць чалавека, і нашы праваахоўныя органы не звяртаюць на гэта ніякай увагі», — абурыўся кіраўнік Уладзімір Пярцоў, кіраўнік прадстаўніцтва тэлеканал «Мір» у Беларусі і зяць былога першага намесніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Радзькова.

Рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч звярнуў увагу, што блакаванне «Хартыі» — пасланне астатнім удзельнікам медыяпрасторы: «Трэба зрабіць простую выснову: не забывайце, што свабода слова — адказная рэч. Ператварацца у зброю масавага знішчэння не варта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0