Вільня. 30 апрэля, у суботу, у залі жал.-дар. кружка была тутака беларуская вечарынка. Ставілі на сцэне дзьве п’есы: «У зімовы вечар» — сцэна зь сялянскага жыцьця Э.Ажэшка і «Сватаньне» — жарцік А.Чэхава, і відаць было, што тэатар на гэтакіх вечарынках пачынае займаць першае месца, бо хор пяяў усяго толькі тры песьні, а п.п. А.Б. і С.Копаць гаварылі беларускія вершы ў часе перарываў ігры на сцэне, дык, хаця ўсё ў іх выйшла добра, але ня ўся публіка чула іх.

Г.Дзісна. Віленск. губ. За Дзісной у нас з давён-даўна была старэнькая драўляная царква, будаваная ў пекным беларускім стылю, і заўсёды вока міла спачывала на ей, бо стаяла на высокім, відочным мейсцы. Летась гэту цэркаўку збурылі. І будуюць новую мураваную, але ўжо не ў тутэйшым стылю; а шкада, бо будзе яна выглядаць тут чужаніцай, занесенай з Суздалю ці Масквы.

Задзісенкавіч

«НН». 1911. №18—19

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0