Цела 34-гадовага мужчыны 28 студзеня знайшлі рыбакі.

Мужчына нідзе не працаваў, жыў з бацькамі. З 26 снежня яго пачалі шукаць як зніклага без вестак.

І вось удзень 28 студзеня літаральна ў цэнтры Брэста (ля Лядовага палаца) мясцовыя рыбакі заўважылі цела ў рацэ Мухавец.

Прыкмет гвалтоўнай смерці на целе няма. Праводзіцца праверка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?