Краснадарская паліцыя пачала праверку пасля публікацыі відэа, на якім у Абінску дзве дзяўчыны танчаць каля Вечнага агню. Па якім артыкуле праводзіцца праверка, у рэгіянальным упраўленні МУС не ўдакладнілі.
На запісt, які з'явіўся за 29 студзеня, дзве дзяўчыны ўшчыльную падыходзяць да Вечнага агню ў парку 30-годдзя Перамогі, танчаць каля яго, а адна з іх двойчы плюе ў агонь. Запіс зроблены камерай назірання, паведамляе ТАСС.