Паралімпійская зборная Расіі не дапушчана да ўдзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях, якія пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане 9-18 сакавіка. Пра гэта заявіў Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК), паведамляе Deutsche Welle.

Пры гэтым дапускаецца ўдзел асобных спартсменаў з РФ пад нейтральным сцягам, калі яны змогуць даказаць сваю недатычнасць да ўжывання допінгу, указаў камітэт у Боне.

Па ацэнцы МПК, «жорсткія ўмовы» для ўдзелу ў спаборніцтвах па пяці відах спорту на Паралімпіядзе змогуць выканаць 30-35 расійскіх атлетаў. Яны будуць называцца «нейтральнымі Паралімпійскімі атлетамі», указваецца ў заяве арганізацыі. Расійскія паралімпійцы змогуць выступіць у спаборніцтвах па горных лыжах, біятлоне, лыжных гонках, сноўбордзе і кёрлінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0