Жудаснае ДТЗ адбылося ўвечары 27 студзеня на трасе ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці.
40-гадовы мужчына на аўтамабілі «Seat» выехаў на сустрэчную паласу, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з «Фальксвагенам». У выніку, кіроўца «Сеата» загінуў на месцы. 47-гадовую жанчыну, якая была за стырном «Фальксвагена», даставілі ў бальніцу, яна ў рэанімацыі, паведамляе ДАІ.