— Ужо цяпер трэба пачынаць працу з заказчыкамі кадраў. У гэтым годзе размеркаванне павінна быць 100% — ніякіх свабодных дыпломаў з прычыны адсутнасці месцаў для працаўладкавання быць не можа. Кожны кіраўнік персанальна адказвае за гэтую працу, — сказаў віцэ-прэм'ер.

Васіль Жарко таксама адзначыў, што патрэбнасць у кадрах будзе фармаваць Мінпрацы сумесна з Мінэканомікі і Мінадукацыі. Ён адзначыў, што да 1 сакавіка павінны быць сфармаваныя кантрольныя лічбы прыёму.

Таксама віцэ-прэм'ер даручыў да канца лютага выпрацаваць узгодненае рашэнне па тэрмінах навучання ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і формы ўласнасці.

Чытайце таксама: Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко дабудаваў катэдж на 500 м2 у закрытым элітным пасёлку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?