У панядзелак на нью-ёрскай біржы NYMEХ цана лістападаўскіх расейскіх нафтавых ф’ючарсаў REBCO (Russian Export Blend Crude Oil) зьнізілася на 9,59 % і склала 90,72 даляра за барэль. Падзеньне цэнаў на нафту на сусьветных рынках адбылося на фоне адхіленьня Кангрэсам ЗША пакету мераў па стабілізацыі фінансавых рынкаў аб’ёмам 700 млрд даляраў.

Як толькі ў аўторак прыйшлі навіны пра шанцы на перагаласаваньне пакету Кангрэсам, цэны нафты вярнуліся на ранейшы ўзровень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?