president.gov.by

president.gov.by

Беларусь выступае за захаванне моцнага Еўрапейскага саюза, як адной з найбольш важных асноў існавання шматпалярнага свету. Такую пазіцыю сёння на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёганесам Ханам агучыў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

«Мы катэгарычныя прыхільнікі існавання моцнага ЕС. Мы катэгарычна супраць цэнтрабежных сіл у ЕС, якія саслабляюць яго», — падкрэсліў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, менавіта ЕС ёсць адною з апор шматпалярнасці, і яе паслабленне немінуча адаб'ецца на ўсёй светабудове. Гэта будзе пагражаць не толькі сістэме бяспекі, але закране і іншыя жыццёва важныя сферы, такія, як эканоміка.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў Ёханэса Хана, што Беларусь гатовая рабіць усе неабходныя намаганні ў мэтах падтрымання бяспекі на ўсім еўрапейскім кантыненце. «Вы можаце на нас разлічваць. Мы заўсёды будзем адданыя добрасуседству і гатовыя ўнесці любы ўклад у гарантаванне бяспекі еўрапейскага кантынента», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0