Фота ДАІ Віцебскага аблвыканкама
Аварыя адбылася сёння каля 18-й гадзіны побач з вёскай Ропна. На закругленні дарогі не даў рады кіраванню мікрааўтобусам «Мэрсэдэс» 41-гадовы вадзіцель.
У момант аварыі ў маршрутцы «Полацк — Наваполацк» знаходзіліся 15 пасажыраў. У выніку ДТЗ траўмаваная маладая жанчына. Яна шпіталізаваная, паведамляе БелТА