Генерал-маёр ВПС Украіны, першы і пакуль адзіны касманаўт незалежнай Украіны Леанід Кадзянюк памёр на 68-м годзе жыцця, паведамляе УНН

Паведамляецца, што Кадзянюк раптоўна памёр у парку Царскае Сяло ў Кіеве, не дачакаўшыся прыезду хуткай дапамогі.

Кадзянюк быў членам атрада касманаўтаў СССР, аднак свой адзіны палёт у космас здзейсніў на амерыканскім шатле «Калумбія» ўжо пасля распаду Савецкага Саюза і прыняцця (ў 1995 годзе) грамадзянства Украіны. У канцы 1997 года Кадзянюк правёў на борце шатла больш за 15 сутак у якасці спецыяліста па карыснай нагрузцы.