Прыроджаная недаразвітасць вушное ракавіны (мікратыя) сустракаецца, у залежнасці ад рэгіёна, з частатой ад 1 да 17 выпадкаў на 10 тысяч дзяцей. Гэтая асаблівасць не толькі стварае нязручнасці ў жыцці — напрыклад, такія людзі не могуць насіць акуляры, — яна можа сур'ёзна парушыць слых і негатыўна паўплываць на самаацэнку ў дзіцячым узросце. Звычайна праблема вырашаецца з выкарыстаннем вушных пратэзаў з палімерных матэрыялаў, але такія вушы не функцыянальныя ў якасці органаў слыху.

Ужо ў 1997 годзе даследчыкі паказалі, што чалавечае вуха можна паспяхова вырасціць з клетак храстка ў арганізме мышы. З тых часоў такая магчымасць была неаднаразова пацверджаная на жывёлах, але да прымянення на людзях справа не даходзіла. І вось, нарэшце навукоўцы зрабілі новы крок.

Медыкі знялі злепкі здаровых вушэй у дзяцей з аднабаковай мікратыяй і надрукавалі на 3D-прынтары іх адлюстраваныя копіі з дапамогай спецыяльных рэчываў. Потым у пацыентаў бралі біяпсію вушнога храстка, вылучалі клеткі храстковае тканкі і засялялі імі надрукаваныя матрыцы.

Вырошчванне вушной ракавіны займала тры месяцы, пасля чаго орган перасаджвалі пацыенту з захаваннем вушнога канала.

Працэс перасадкі вуха

Працэс перасадкі вуха

У ніжнім радку паказаны стан вуха аднаго з пацыентаў праз 1, 6, 9, 12, 24 і 30 месяцаў пасля аперацыі

У ніжнім радку паказаны стан вуха аднаго з пацыентаў праз 1, 6, 9, 12, 24 і 30 месяцаў пасля аперацыі

Эксперты сцвярджаюць, што аб поўным поспеху выпрабаванняў казаць можна будзе яшчэ праз некалькі гадоў, калі пацыенты падрастуць. А зараз разглядаецца магчымасць цалкам перайсці на 3D-друк вушных ракавін. Для гэтага трэба выкарыстоўваць клеткі тканак у якасці «запраўкі» для прынтара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?