Бяда здарылася 31 студзеня.
24-гадовы мужчына праводзіў працы паблізу рентген-апарата, які быў дэмантаваны. Той упаў і прыціснуў яго насмерць, паведамляе «Вячэрні Бабруйск».
На месцы здарэння працуюць следчыя.
Па словах следчага па асабліва важных справах Аляксея Сумцова, у былым будынку сухотнага дыспансера зараз разбіраюць абсталяванне. Рабочы, па словах следчага, мог разбіраць апошнюю частку рэнтген-апарата, рамка якога ўпала яму на галаву. Малады чалавек атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму.
Мужчына быў жанаты, яго жонка чакае дзіця.
0
0
0
0
0
0