«Хот-пот» — так называецца прылада ў арыгінале — ёмістасць, падобная да глыбокае патэльні, якая мае награвальны элемент, добра ізаляваны і абаронены ад вільгаці, каб пазбегнуць кароткага замыкання. 

Аб'ём ёмістасці — чатыры літры, а ў камплекце ёсць драўляныя ручкі і шкляная накрыўка. Тэмпературу можна рэгуляваць ад 38°С (пасуе для падагрэву гатовае ежы) да 210°С (для гатавання) — выдатная альтэрнатыва традыцыйным невялікім электраплітам.

Кошт прылады ў Кітаі — усяго 38 даляраў. Традыцыйна ў Беларусі цэны на тэхніку Xiaomi значна вышэйшыя за тыя, што ўсталёўвае кампанія ў Кітаі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?