Адноўлены рух па пантонным масце праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Фота — МНС
«Палатно моста ўведзенае ў створ. Рух транспарту праз пераправу ажыццяўляецца толькі ў светлы час сутак, на ноч мост будзе разводзіцца», — адзначылі ў ваенным ведамстве.
З-за рэзкіх змяненняў умоў надвор'я 14 студзеня было пашкоджана мацаванне пантоннага моста. Ён усталяваны наўзамен аварыйнага стацыянарнага аўтамабільнага моста праз Прыпяць, у канструкцыі якога 7 снежня мінулага года была выяўленая трэшчына.