1 — Ушэсьце ў праваслаўных.
4 — Сёмуха ў каталікоў.
9 — 125 гадоў з дня нараджэньня Івана Луцкевіча (1881—1919).
9 — 75 гадоў з дня нараджэньня хіміка Валянціна Капцюга (1931—1997). Расейскi навуковец у галiне арганiчнай хiмii, акадэмiк Расейскай АН, замежны чалец НАН Беларусi, ляўрэат Ленiнскай прэмii (1990) — беларус па паходжаньні, ягонага бацьку рэпрэсавалі й выслалі ў Сібір.
11 — Сёмуха ў праваслаўных.
11 — 75 гадоў з дня нараджэньня Ўладзімера Мацюхiна (1931), фiзыёляга й бiяфiзыка, акадэмiка НАН Беларусi, АМН СССР і Расейскай акадэміі мэдычных навук. Дасьледаваў сьпярша радыяцыю на савецкіх падлодках, у 1988 г. заснаваў Інстытут радыяцыйнай мэдыцыны ў Беларусі.
13 — 50 гадоў з дня нараджэньня цяжкаатлета Леаніда Тараненкі (1956), заслужанага майстра спорту СССР, двухразовага чэмпіёна сьвету (1980, 1990), чатырохразовага чэмпіёна Эўропы. Паставіў 19 сусьветных рэкордаў.
14 — 75 гадоў з дня нараджэньня опэрнага сьпевака (барытон), народнага арыста Беларусі Ігара Сарокіна (1931). Сьпяваў у опэрах «Алеся» Я.Цікоцкага, «Яснае сьвітаньне» А.Туранкова, «Сівая легенда» Дз.Смольскага.
15 — 75 гадоў з дня нараджэньня навукоўца ў галiне зваркi Леаніда Дзянiсава (1931), акадэмiка Беларускай iнжынэрнай акадэмii.
20 — 400 гадоў таму пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча ў Магілёве (1606), першая буржуазная рэвалюцыя ў Беларусі. Дэмакратычна абраны магістрат Магілёва пракіраваў горадам 2 гады.
23 — Купальле.
24 — Сьвяты Ян у каталікоў.
29 — Сьвятыя Пятро і Павал у каталікоў.
30 — 125 гадоў з дня нараджэньня мовазнаўцы Паўла Растаргуева (1881—1959), правадзейнага чальца Інбелкульту. Дасьледаваў мовы беларуска-расейска-ўкраінскага памежжа.
30 — 75 гадоў з дня нараджэньня кiнарэжысэра-дакумэнталiста Рышарда Ясiнскага (1931), сцэнарыста, журналiста, ляўрэата прэміі Міжнароднага кінафэстывалю дакумэнтальнага кіно (1973) за фільм «Празь дзесяць гад оў, або Надзеі і трывогі 10-га «А». Аўтар фільмаў «Зорка Максіма» (1981), «Палянэз для касінераў» (1994), «Дыярыюш наваградзкі» (1997) і інш.
АВ