Як тлумачаць навукоўцы, нават пры выкананні ўсіх тэхналагічных працэдур на мяжы пломбы і зуба з часам утвараецца зазор, дзе пачынаюць актыўна множыцца мікраарганізмы. 

У апошнія гады навукоўцы прыйшлі да высновы, што гэтую праблему можна вырашыць, калі напоўніць пломбу антыбіётыкамі і іншымі рэчывамі, пры кантакце з якімі бактэрыі гінуць.

Першыя эксперыменты пацвердзілі, што гэтая ідэя добра працуе, але перад навукоўцамі ўстала вельмі складаная задача: аказалася, што антыбіётыкі хутка вымываюцца з пломбы і яна застаецца абароненай зусім нядоўга. Гэта звязана з працэсам вырабу наначасціц: як правіла, гэта полыя або порыстыя сферы з крэмнію і іншых хімічна інэртных рэчываў, якія напаўняюцца лекамі. У большасці выпадкаў антыбіётыкі застаюцца толькі на паверхні, а ўсярэдзіне наначасціц іх агульная маса заўсёды вельмі невялікая.

Канадскія хімікі з універсітэта Таронта паспрабавалі ліквідаваць гэты недахоп, распрацаваўшы такую тэхналогію, пры якой малекулы антыбіётыку трапляюць у поры наначасціц непасрэдна падчас зборкі.

Гэта дазволіла павысіць долю антыбіётыка прыкладна ў 50 разоў і рэзка знізіць хуткасць знікнення малекул з паверхні гранул.

Як паказалі першыя даследавані, такія наначасціцы працягвалі забіваць стрэптакокі, якія выклікаюць карыес, а таксама многія іншыя мікробы нават праз два гады пасля вырабу пломбы, што гэта сведчыць аб тым, што яны могуць абараняць зубы на працягу практычна ўсяго жыцця яе носьбіта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?