Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта паведамілі БелТА ў Гідрамеце

У пятніцу і суботу будзе адліга. Уначы ад мінус пяці па поўначы да +3°С па поўдні, днём ад трох марозу да +3°С. У Мінску да мінус 2°С.

У нядзелю пачне паступаць халодная паветраная маса са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, месцамі снег будзе суправаджацца моцным парывістым ветрам, завірухай. У асобных раёнах на дарогах галалёдзіца.

Цягам сутак будзе ад 1 да 7°С марозу, толькі па паўднёвым усходзе краіны да +3.

У панядзелак ноччу пахаладае да мінус 8°С, па поўначы краіны да мінус 10°С, а паўночным усходзе чакаецца да мінус 14°С.

У аўторак-сераду, 6-7 лютага, надвор'е будзе фармаваць халодная паветраная маса арктычнага паходжання, маразы ўзмоцняцца.

Уначы будзе да мінус 7-13°С (пры праясненнях да мінус 19°С), днём будзе 4-10 марозу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна