Двое мінчан падазраюцца ў нападзе на 15-гадовага хлопца з інваліднасцю, паведамляе «Мінск-Навіны».

Усё адбылося 28 студзеня, калі трое хлопцаў гулялі ў двары на пр. Пушкіна. Нечакана да іх падышлі двое незнаёмцаў і сталі прад'яўляць прэтэнзіі наконт таго, што школьнікі ходзяць па нібыта іх тэрыторыі. Двое хлапчукоў паспелі ўцячы. Яшчэ адзін не змог даць адпор зламыснікам, бо мае інваліднасьць.

Пазней на месца злачынства падышоў брат аднаго з завадатараў бойкі, які назіраў за тым, што адбываецца і не спрабаваў спыніць канфлікт.

Наступнай раніцай хуліганаў затрымалі. Імі аказаліся двое 20-гадовых жыхароў Фрунзенскага раёна, адзін з якіх прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Таксама высветлілася, што інцыдэнт бачыў мінак — ён зрабіў заўвагу нападнікам. Аднак зламыснікі паведамілі грамадзяніну, што па просьбе маці хлопца выхоўваюць яго.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 «Хуліганства» КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0