Ганна Смілевіч, фота Вольгі Афіцэравай

Ганна Смілевіч, фота Вольгі Афіцэравай

Лідара «Моладзі БНФ» Ганну Пахолка (Смілевіч) афіцыйна адлічылі з другога курсу Інстытута журналістыкі БДУ. Пра гэта дзяўчына даведалася сёння, зайшоўшы ў асабісты кабінет на сайце універсітэта, піша Tut.by.

Інфармацыя пра тое, што Ганну адлічылі з журфака БДУ з'явілася яшчэ 20 студзеня, калі яна не здала трэці запар іспыт. Але афіцыйнага загаду дэкана не было і дзяўчына да 2 лютага лічылася студэнткай БДУ.

Дзяўчына некалькі разоў тэлефанавала ў дэканат. А на днях з'ехала ў Вільню, тэлефанаваць адтуль не магла, таму праз інтэрнэт зайшла ў асабісты кабінет на сайце універсітэта і ўбачыла, што яна адлічаная.

Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ

Выкладчыца БДУ Падаляк пра студэнтку Смілевіч: «Яна не ведала элементарных рэчаў. Я запісала экзамен на дыктафон»

Яшчэ адна выкладчыца БДУ тлумачыць праваленыя экзамены старшыні «Моладзі БНФ»: Ганна напісала «совпОдает» і «параЛельно»

Ганна Смілевіч паказала заліковую кніжку з адзнакамі. Сярэдні бал за мінулую сесію — 6,6 ФОТА

Ганна Смілевіч плануе судзіцца з БДУ: «Хачу вучыцца ў Беларусі, а не за мяжой»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0