Улетку ў Ісландыі тэмпература паветра рэдка падымаецца вышэй за 20°C. Але і зімы тут даволі камфортныя: дзякуючы цёплым акіянскім плыням, якія абмываюць востраў, тэмпература ўзімку амаль не апускаецца ніжэй за -5°C. 

У якасці эксперыменту першыя бананавыя дрэвы ў Ісландыі пасадзілі ў далёкім 1930 годзе ў цяпліцах. А пасля вайны актыўна пачала развівацца танная геатэрмальная энергетыка, і ісландцы зразумелі, што можна штучна і нядорага абаграваць бананавыя плантацыі ў цяпліцах нават узімку, выкарыстоўваючы не толькі энергію, атрыманую ад гейзераў, але і ўласна пару, ствараючы тым самым дадатковую вільготнасць.

Фота: atlasobscura.com.

Фота: atlasobscura.com.

Фота: thefreaky.net.

Фота: thefreaky.net.

Да 1959 года аб’ёмы вытворчасці бананаў у гэтай краіне пастаянна раслі, і нават з’явілася легенда, нібыта Ісландыя стала еўрапейскім лідарам па вытворчасці бананаў (насамрэч гэтае месца як тады, так і цяпер займае Іспанія).

Але ў 1960 годзе ўрад адмяніў імпартныя пошліны на садавіну і гародніну, і ісландскім вытворцам бананаў стала цяжка канкураваць з замежнікамі. Таму бананавыя плантацыі пачалі хутка закрывацца, і ў выніку да нашых дзён захаваліся толькі цяпліцы Нацыянальнай аграрнай школы, дзе бананы вырошчваюць амаль без камерцыйных мэтаў.

Фота: atlasobscura.com.

Фота: atlasobscura.com.

Нягледзячы на тое, што стварыць прыдатную для росту і паспявання бананаў тэмпературу аказалася даволі проста, цалкам імітаваць тыя ўмовы, у якіх гэтыя фрукты спеюць у цёплых краінах, немагчыма: Ісландыі вельмі не стае сонечнага святла. Напрыклад, у снежні неба ўвогуле святлее толькі на 4 гадзіны. Як вынік, ісландскім бананам патрабуецца два гады, каб саспець, у той час як у раёне экватара яны спеюць усяго за некалькі месяцаў.

Фота: visindavefur.is.

Фота: visindavefur.is.

Хаця бананавая прамысловасць на востраве збавіла абароты, ісландцы працягваюць выкарыстоўваць геатэрмальную энергію для вырошчвання гародніны: цяпер «мэйнстрымам» з’яўляюцца памідоры.

Фота: zanefamily.com.

Фота: zanefamily.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?