Адміністрацыя па кіберпрасторы Кітая абавязала аператараў мікраблогаў устанаўліваць сістэмы для выдалення несапраўднай інфармацыі, якая распаўсюджваецца на іх платформах, паведамляе БелТА.

Адзначаецца, што пастаўшчыкі паслуг павінны прыняць меры для прадухілення распаўсюджвання несапраўднай інфармацыі, а таксама неадкладна публікаваць абвяржэнні, калі такія матэрыялы былі распаўсюджаны карыстальнікамі. Таксама аператары мікраблогаў абавязаны «садзейнічаць эканамічнаму развіццю краіны, служыць грамадству і прапагандаваць асноўныя сацыялістычныя каштоўнасці». Мікраблогі сталі вельмі папулярныя ў кітайскім сегменце інтэрнэту. Многія грамадзяне Кітая карыстаюцца імі для чытання навін, перапіскі, ажыццяўлення пакупак, аказання і атрымання розных паслуг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру