У сераду былі згуляныя восем матчаў Лігі чэмпіёнаў.

Галоўную сэнсацыю падарыў кіпрскі «Анартосіс» (трэнер - Цімур Кецбая), які ў першым туры, нагадаем, згуляў унічыю з «Вэрдэрам».

Як трапна заўважыў Уладзімер Навіцкі, што камэнтаваў 10-хвілінны агляд, заўзятары на стадыёне ў Нікасіі чакалі хоць адзін мяч, а пабачылі тры ў вароты супернікаў.

Праўда, футбалісты «Панацінаікаса» першы гол забілі ў свае вароты. Вызначыўся Сарыегі. За «Анартосіс» забівалі Дабрасінавіч ды ірацкі футбаліст Хабер Тахер. Размачыў лік з пэнальці Салмангідзіс.

У гэтай жа групе міланскі «Інтэр» згуляў унічыю з «Вэрдэрам» – 1:1

Турнірнае становішча: Інтэр, Анартосіс – па 4, Вэрдэр – 2, Панацінаікас – 0.

***

Група «А»:

ЧФР (Клуж) – Чэлсі – 0:0, Бардо – Рома – 1:3 (Гуркюф; Вукчэвіч, Баптыста – 2)

Турнірнае становішча:: ЧФР, Чэлсі – па 4, Рома – 3, Бардо – 0.

***

Група «С»:

Шахцёр Данецк – Барсэлёна – 1:2 (Ілсіньё; Мэсі – 2), Спортынг – Базэль – 2:0 (Раманьёлі, Дэрлей)

Турнірнае становішча:: Барсэлёна – 6, Шахцёр, Спортынг – 3, Базэль – 0.

***

Група «D»

Лівэрпуль – ПСВ Эйндховэн – 3:1 (Кюйт, Робі Кін, Джэрард; Кувэнманс), Атлетыка – Марсэль –2:1 (Агуэра, Гарсія; Ньянг)

Турнірнае становішча:: Лівэрпуль, Атлетыка – па 6, Марсэль, ПСВ – па 0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?