• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
Фота 1 з 2
07.02.2018 / 10:56

Прычым кайзер і Гітлер да БНР

Былы кіраўнік БТ Генадзь Давыдзька ў сваім звароце да старшыні партыі БНФ Кастусёва прапанаваў «вынесьці на шырокую публічную дыскусію ня толькі пытаньні панэгірычнага кшталту аб стварэньні БНР», але і закрануць «такія неадназначныя пытаньні, як сумнавядомы зварот Рады БНР да «Яго Імпэратарскай Вялікасьці Нямецкага Кайзэра» або мэмарандум старшыні БНР у эміграцыі Васіля Захаркі з заклікам да Гітлера пра падтрымку».

Пра гістарычны кантэкст падзеяў мы гутарым з дасьледнікам гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, укладальнікам двухтомнага выданьня «Архівы БНР» Сяргеем Шупам.

— Сяргей, так атрымалася, што для тых, хто жыў, выхоўваўся ў савецкія часы, само гэтае слова — кайзэр — гучыць амаль што як «фашыст». Але кайзэр — гэта нямецкі назоў манарха, як у Расеі — цар, ці ў колішнім Іране — шах.

— Кайзэр — гэта імпэратар.

— Так. Прычым у той пэрыяд Нямеччына была дэмакратычнай краінай, ва ўсялякім разе, там дзейнічалі розныя партыі, выходзілі газэты самага рознага накірунку, чаго нельга сказаць пра бальшавіцкую Расею. Але зьвернемся непасрэдна да звароту кіраўнікоў БНР да кайзэра: чым ён быў выкліканы і як яго можна ацэньваць з гледзішча гістарычнай рэтраспэктывы?

— Найперш я б хацеў зрабіць некалькі агульных заўвагаў і, галоўнае, параіць як спадару Давыдзьку, так і іншым удзельнікам дыскусіяў вакол БНР, зь якога б боку яны ні вяліся, паўстрымацца ад нейкіх эмацыйных ацэнак гістарычных фактаў. Ну што значыць «сумнавядомая»?

Калі мы зараз пачнем разьбірацца, пра якія падзеі мы можам ўзгадваць з сумам… Дык давайце спачатку ўспомнім Берасьцейскі мір. Расея, удзельніца кааліцыі, якая змагалася ў вайне супраць так званых цэнтральных дзяржаваў (Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны, Баўгарыі і Турцыі), раптам здраджвае сваім саюзьнікам і з прадстаўнікамі таго самага няшчаснага кайзэра сядае за стол і падпісвае зь імі здрадны Берасьцейскі мір.

— Бальшавіцкая Расея.

— Бальшавіцкая Расея. Расея ёсьць Расея, іншай тады не было. Расея паціскае руку немцам. Праўда, Троцкі спрабаваў нейкія фінты рабіць — «ні вайны, ні міру, а армію распусьціць», ён хацеў гэтым нешта справакаваць, а справакаваў тое, што немцы пачалі свой наступ і прымусілі бальшавіцкую Расею на самых ганебных умовах той Берасьцейскі мір падпісаць. Калі ўжо ацэньваць, дык чаму мы ніколі, згадваючы пра Берасьцейскі мір, не называем яго «сумнавядомым» ці «ганебным»? Ну і гэтак далей.

— Альбо чаму спадар Давыдзька ня кажа «сумнавядомая Кастрычніцкая рэвалюцыя».

— Так. Была праблема з гэтай тэлеграмай, якая была пасланая ў красавіку 1918-га. Якая тады была сытуацыя? Ужо два месяцы Беларусь акупаваная немцамі. Менск пад немцамі. Маладыя беларускія палітыкі абсалютна недасьведчаныя — сярэдні ўзрост Народнага Сакратарыяту БНР 29 гадоў! Ну як нейкая «Моладзь БНФ»… І вось яны раптам апынаюцца на перадавой лініі беларускага палітычнага фронту.

— Між іншым, неяк я паспрабаваў вылічыць сярэдні ўзрост дэпутатаў Апазыцыі БНФ, атрымалася нешта 37-38 гадоў.

— Ну вось, наколькі беларускія палітыкі пасталелі… Дык вось, тым было на дзесяць гадоў меней. І вось гэтыя маладыя, не зусім дасьведчаныя палітыкі, спрабуюць шукаць нейкую сваю дарогу. Яны бачаць: Літва, акупаваная немцамі, абвяшчае незалежнасьць. Хоць якая можа быць незалежнасьць пад акупацыяй? Тым ня менш, абвяшчаюць, і немцы гэтую дзяржаву прызнаюць, і вядуць зь ёй перамовы, гэтую краіну заўважаюць і іншыя дзяржавы. Украінскую Народную Рэспубліку немцы прызналі, УНР удзельнічае ў Берасьцейскіх перамовах як паўнавартасны палітычны бок…

І вось беларускія маладыя дзеячы думаюць, што трэба нечага такога дамагчыся ад Нямеччыны і для Беларусі. І складаюць такую тэлеграму не зусім ўзважанага тону, дзе і «Ваша Імпэратарская Вялікасьць», і «толькі пад абаронай Германскай Імпэрыі бачыць Беларусь сваю долю…» Можна было гэта ў нейкіх менш «выразных» танах напісаць.

Але гэты крок мусіў бы разглядаецца як спроба дыпляматычнага прарыву, як спроба засьведчыць сваю ляяльнасьць, каб іх не ўспрымалі як нейкіх бальшавіцкіх агентаў, якія тут ледзь не партызанскую вайну супраць немцаў зьбіраюцца распачаць, спроба заслужыць нейкі давер да беларускіх структураў ад немцаў, каб тыя ім перадалі нейкія адміністрацыйныя функцыі. Што, урэшце, і сталася — ім перадалі школьніцтва, гандаль, культуру, праўда, не дазволілі нічога больш сур’ёзнага, не дазволілі ні войска стварыць — толькі розныя дробныя саступкі.

Але ўсё роўна я як дасьледнік гэтую тэлеграму ацэньваю хутчэй нэгатыўна, і зусім не з-за тых савецкіх аргумэнтаў, а таму, што яна ўнесла вельмі сур'ёзны раскол у беларускае палітычнае асяродзьдзе. Яна падпісала сьмяротны прысуд найстарэйшай беларускай палітычнай партыі — Беларускай сацыялістычнай грамадзе, якая распалася на тры партыі, якія паміж сабой пасьля не заўсёды добра ладзілі. Гэта абсалютна супрацьпаставіла правых і левых. Правых, якіх прадстаўляў Раман Скірмунт, якому так і не давялося стаць прэм'ерам, хоць былі ажно дзьве такія спробы. Карацей, гэта істотна аслабіла беларускую палітыку ў тыя часы. А ніякіх дыпляматычных вынікаў не прынесла.

— Але выглядае, што спадар Давыдзька ня з гэтай прычыны так выказваецца пра тэлеграму да кайзэра, для яго гэта само па сабе ледзь не злачынства. Тады як рэляцыі ЦК КПБ у бальшавіцкую, камуністычную Маскву, якіх былі тысячы ці дзясяткі тысяч за дзесяцігодзьдзі — гэта для яго не выглядае крамолай. Цяпер другое пытаньне— пра мэмарандум прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі 20 красавіка 1939 году да Адольфа Гітлера.

— Па-першае, удакладнім. Гэта быў мэмарандум не Васіля Захаркі як такога і тым больш не Васіля Захаркі як прэзыдэнта Рады БНР, а Беларускай рады ў Празе, грамадзкай арганізацыі, дзе Захарка быў старшынём. Ён той мэмарандум падпісаў, але нават ня факт, што сам яго склаў, ёсьць меркаваньне, што аўтарам быў Іван Ермачэнка — галоўны сярод праскіх беларусаў актывіст беларуска-нямецкага збліжэньня.

Па-другое — мэмарандум ня Гітлеру як такому, а кіраўніку нямецкага ўраду. Фактычна, гэта быў зварот да новых адміністрацыйных уладаў — немцаў (якія ў сакавіку 1939-га акупавалі Чэхаславаччыну і ўвайшлі ў Прагу) з просьбай дазволіць заснаваньне культурна-асьветных арганізацыяў у Празе, Бэрліне і Варшаве. Бальшыню зьместу мэмарандуму займае аргумэнтацыя таго, што беларусы — адрозны і асобны ад расейцаў народ. Спадара Давыдзьку нехта ўвёў у зман. Ніякіх «заклікаў да Гітлера пра падтрымку» у мэмарандуме няма. Ёсьць толькі «просьба дазволіць стварыць».

Так, быць згаданым хоць у нейкай сувязі з Гітлерам — сёньня ўспрымаецца як кампрамэтацыя. Але давайце разглядаць падзеі ў тагачасным кантэксьце: хто наогул тады, у канцы 1930-х гадоў, і ў якой танальнасьці кантактаваў з Нямеччынай і прадстаўнікамі яе ўладаў.

Была Мюнхэнская змова, дзе заходнія дэмакратычная палітыкі селі з Гітлерам за стол перамоваў і ня тое што нейкі мэмарандум яму перадалі, а проста падпісалі з Гітлерам ганебнае пагадненьне — канкрэтна з Гітлерам, і напэўна рукі яму ціснулі.

Але ў кантэксьце спадара Давыдзькі, думаю, яшчэ больш рэлевантна пагаварыць пра ролю дзяржавы, зь якой, напэўна, спадар Давыдзька сябе асацыюе — гэта Савецкі Саюз (мяркую так, бо ён «крытыкуе» дзеячоў БНР якраз з тых старых, савецкіх пазыцыяў). Дзеля таго што ўсе СМІ ў СССР былі манапалізаваныя, гэтая тэма — «Гітлер і СССР» — збольшага замоўчвалася. А варта было б узяць і пачытаць, як і ў якім тоне пісалі пра Нямеччыну і пра Гітлера савецкія газэты, ледзь ня кожны дзень, пачынаючы ад жніўня 1939 году. Тыя, як кажа спадар Давыдзька, «панэгірыкі», якія нехта сёньня сьпявае БНР, блякнуць у параўнаньні з тымі хваласьпевамі Гітлеру і «братняму нямецкаму народу» на першых палосах савецкіх газэтаў у сувязі з падпісаньнем Пакту пра сяброўства і ненапад, у якіх казалася, што гітлераўская Нямеччына — гэта краіна, «зь якой мы разам будзем змагацца супраць капіталістаў» і гэтак далей. Ну і мы ведаем, супрацоўніцтва было і эканамічнае, і палітычнае. Той Захаркаў мэмарандум там і блізка не стаяў.

Я не апраўдваю недальнабачнасьці Васіля Захаркі — ён і ня мог тады прадбачыць, што той Гітлер неўзабаве пачне вырабляць і што адрасаваць мэмарандум таму Гітлеру будзе некалі ўспрымацца як кампрамэтацыя. Але вось жа і значна больш дасьведчаныя палітыкі былі ня толькі недальнабачныя — былі злачынна недальнабачныя. Ад недальнабачнасьці Захаркі не пацярпеў ніхто, акрамя хіба ягонай рэпутацыі, бо яму ўвесь час ківаюць на гэты мэмарандум. А вось ад недальнабачнасьці заходніх палітыкаў і ад злачыннага саўдзелу савецкіх палітыкаў пацярпелі мільёны людзей.

— І дадамо што ўжо ў часе вайны, калі немцы ў акупаванай Чэхаславаччыне зьвярталіся да Захаркі з прапановай выказаць падтрымку Гітлеру, ён адмовіўся гэта рабіць.

Чытайце таксама:

#Рэспубліка100: выходзіць экранізацыя «архіваў беларускай незалежнасці»

Сяргей Навумчык, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Палітыка і грамадства
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Галоўнае
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Усяго патроху
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх