26 (пт) траўня Галерэя Б. і часопіс «Дзеяслоў» запрашаюць у малую залю Дому літаратара (вул. Фрунзэ, 5), дзе адбудзецца прэзэнтацыя кніг паэзіі:
«Вершnick» Анатоля Івашчанкі й «Вышэй за паўночны вецер» Марыі Барадзіной. Вядучыя: Ігар Бабкоў / Валянцін Акудовіч.
Паэтычны jam-сэйшн: Андрэй Адамовіч, Віка Трэнас, Жанна Капуста, Ігар Бабкоў, Тацяна Нядбай, Уладзя Лянкевіч, Усевалад Сьцебурака, прывід Цемрыка Велета; Барыс Пятровіч, Кася Камоцкая, Уладзімер Някляеў, гурт этнічнае музыкі «ДжамБіБум». Пачатак а 18-й. Уваход вольны.
(Выйсьця няма.)